Хто жыве ў гаражы: вершы пра машынкі

Крыніца: https://knizhnyvoz.com

Хто жыве ў гаражы: вершы пра машынкі

Aўтар: Андрэй Скурко
Агучылі: Алег Гарбуз , Крысціна Дробыш
Выдавецтва: Gutenberg Publisher , Кніжны Воз
Мова: беларуская

Супольны праект выдавецтва Gutenberg Publisher, «Бэйбус» ды «Кніжны воз».
Андрэй Скурко «Хто жыве ў гаражы: вершы пра машынкі». Усё будзе буксаваць і разлівацца, раскручвацца і адвальвацца! Будуць грузавікі, кадылакі, кабрыялеты, абавязкова смеццявоз, палівальная ды пажарныя машыны.

Папяровая версія маецца ў наяўнасці на сайце выдавецтва Gutenberg Publisher, а таксама ў kniger.by (калі вы ў Беларусі). Паверце, ілюстрацыі Вольгі Кузьміч прымусяць вас замілавацца і разглядаць да самых дробных дэталяў. А кардонны фармат вытрымае любыя спробы дзіцячага вандалізму

Крыніца: knizhnyvoz.com