Пра нас

audiobooks.by - навігатар па аўдыякнігах на беларускай мове і беларускіх аўтараў. Тут вы можаце хутка знайсці як аўдыякнігі сучасных аўтараў, так і дзіцячыя альбо класічныя кнігі. Сайт не змяшчае самі кнігі, а дае спасылкі на пляцоўкі, дзе іх можна паслухаць альбо набыць.

На дадзены момант запісана шмат беларускіх аўдыякніг, але яны раскіданыя па розных кутках інтэрнэту. Таму бывае цяжка высветліць, ці ёсць кантрэтная кніга ў аўдыяфармаце, альбо паглядзець усе аўдыякнігі аўтара. Дапамагчы вам зможа гэты сайт. На дадзены момант на сайце сабраныя спасылкі на 590 кніг. з такіх крыніц, як Кніжны Воз, Беларуская палічка, Камунікат, Радыё Свабода, Беларускі ПЭН-цэнтр, Мінінфарм РБ і іншых. Сачыць за апошнімі навінамі вы можаце ў нашых сацыяльных сетках:

Калі на нашым сайце няма якой-небудзь аўдыякнігі, альбо калі вы знайшлі памылку, калі ласка, напішыце нам на contact@audiobooks.by альбо праз Гугл-форму. Будзем удзячныя за водгукі і прапановы."

Мы адкрыты да супрацоўніцтва. Калі вы жадаеце запісаць і выкласці аўдыякнігу, ці нават толькі выкласці - напішыце нам на contact@audiobooks.by.

Зыходны код сайта размяшчаецца на гітхабе: belaudiobooks/website

Наша каманда

photo Мікіта
photo Яўген
photo Павал
photo Алесь
photo Алёна
photo Юры
photo Андрэй
photo Вікторыя
photo Жэня