150 пытаньняў і адказаў з гісторыі Беларусі
1 гадзіна 27 хвілін
Aўтары:
Зьміцер Санько
,
Іван Саверчанка
Агучыў:
Сяргей Харэўскі
Мова: беларуская
Дзе паслухаць бясплатна
Беларускі Гальфстрым, Вэтэраны адраджэньня і БНФ Адраджэньне прэзэнтуюць аўдыякнігу: „150 пытаньняў пытаньняў і адказаў з гісторыі Беларусі”. Энцыкляпэдыя старая як сьвет. На гэты раз у аўдыёфармаце. Пад адной вокладкай, на адной кружэлцы сабраны ўвесь курс гісторыі Беларусі, ад Рагвалода да сучаснасьці. Ліцэісты - Алесь Вараб'ёў і Ганна Талака - сваімі нясьпелымі галасамі адно за адным задаюць пытаньні, і мажны Сяргей Харэўскі дае слушныя глыбокія адказы. Гісторыя на далоні. Рэч прыдасца школьніку, абітурыенту, студэнту, навукоўцу. Штораз як слухаеш - даведваесься нешта новае. (Кастусь Козел, http://koziel.livejournal.com)
Крыніца: Камунікат