Адкуль наш род

Адкуль наш род

6 гадзін 28 хвілін

Aўтар: Уладзімір Арлоў
Агучыў: Уладзімір Арлоў
Мова: беларуская

Аўдыёкніга для кожнай беларускай сям’і Адрасаваная юным беларусам кніга Уладзіміра Арлова «Адкуль наш род» – добра знаёмая чытачам самага рознага веку, усім, хто цікавіцца гісторыяй. Пра гэта сведчаць і чатыры выданні, і шматгадовая прысутнасць кнігі ў школьных праграмах. Днямі пабачыла сьвет пятае выданне – гэтым разам у фармаце аўдыёкнігі. Яе складаюць займальныя і пазнавальныя апавяданні, у якіх нашая гісторыя падаецца праз лёсы знакамітых продкаў. Сярод герояў Арлова – князі Усяслаў Чарадзей і Вітаўт Вялікі, першадрукар Францішак Скарына і канцлер Леў Сапега, ваяводы Канстанцін Астрожскі і Ян Кароль Хадкевіч, правадыры паўстанцаў Тадэвуш Касцюшка і Кастусь Каліноўскі, паэты Мікола Гусоўскі і Максім Багдановіч, «бацькі» Беларускай Народнай Рэспублікі Іван і Антон Луцкевічы... Падкрэсліваючы выключную ролю, якую ў нашай гісторыі з першых яе стагоддзяў адыгрываюць жанчыны, Уладзімір Арлоў апавядае пра княгіню Рагнеду, асветніцу Еўфрасінню, удзельніцу вызвольнага паўстання 1831 года Эмілію Плятэр, паэтэсу Цётку... Храналагічныя межы 30 раздзелаў кнігі – ад з’яўлення на сучаснай тэрыторыі Беларусі першых людзей да абвяшчэння незалежнасці БНР. «Адкуль наш род» – першая беларуская аўдыёкніга, якую начытаў сам аўтар. Але адметнай яе робіць не толькі гэта. У гэтым выпадку мы маем справу не проста з аўдыёкнігай, але з мультымедыйным праектам. «Адкуль наш род» можна як слухаць, так і чытаць. Кніга мае багатае гукавое афармленне і аздобленая малюнкамі вядомага мастака Віктара Сташчанюка.

Крыніца: Камунікат

Водгукі на LiveLib