Агата Крысці
Бездакорная пакаёўка

Бездакорная пакаёўка

29 хвілін

Aўтарка: Агата Крысці
Пераклалі: Кацярына Дзмітрыенка , Валерый Чудаў
Агучыла: Галіна Кухальская

Да міс Марпл звяртаецца жыхарка Сент-Мары-Мід. Яна просіць дапамагчы сваёй сястры Глэдзіс, якая служыла пакаёўкай у маёнтку Олд-Хол. Глэдзіс звольнілі па вельмі дзіўнай прычыне. Спачатку гаспадыня згубіла брошку, якая ў выніку знайшлася ў яе ж шуфлядцы, а ўжо на наступны дзень пабітая талерка вывела яе з сябе, і Глэдзіс звольнілі. Дзяўчына падазрае, што звальненне звязанае менавіта з прапажай брошкі. Міс Марпл адпраўляецца ў Олд-Хол, каб пагаварыць з гаспадыняй місіс Скінер. На месца звольненай Глэдзіс ужо запрасілі новую пакаёўку, Мэры Хігінс, пра якую гаспадыня дома кажа няйнакш, як пра «скарб». Міс Марпл падазрае нядобрае.

Крыніца: БЛР#aўдыякніга

Дзе паслухаць