Крыніца: Кніжны воз
Бронзавы хлопчык
1 гадзіна 11 хвілін
Гэта зборнік казак, якія здабылі свой голас і пераўтварыліся з напісаных слоў у дзівосныя гукі. Часам вясёлыя, часам дзіўныя казкі пра прыгоды не звычайных герояў. Тут можна сустрэць тых, хто баіцца, хто хітруе, хто марыць, хто шукае сяброўства і сваё месца ў свеце.
Героі гэтых гісторый не заўсёды самыя моцныя і смелыя – але менавіта таму яны такія блізкія. Яны памыляюцца, сварацца, дапамагаюць адно аднаму і паступова адкрываюць простыя рэчы: што сяброўства важнейшае за перамогу, што слабасць не заўсёды азначае бездапаможнасць.
Казкі для дзяцей – але і для дарослых, якія яшчэ не перасталі марыць, глядзець на свет вялікімі вачыма і верыць, што цуд можа здарыцца зусім побач.
Стварэнне аўдыяверсіі сталася магчымым дзякуючы беларусам і беларускам штата Вашынгтон.
Рэдактарка: Наста Кахан
Вокладка: Максім, 12 гадоў
Музыка: Алег Удалееў
6+
працуе ў Беларусі