Чарадзейны крышталь, або Нечаканы госць

Крыніца: knizhnyvoz.com

Чарадзейны крышталь, або Нечаканы госць

19 хвілін

Aўтарка: Вольга Шчукіна
Агучыў: Аляксандр Ждановіч
Выдавецтва: Кніжны Воз
Мова: беларуская

Казка пра Мараша, маленькага ведуна з суседняга сусвету, і пра дзесяцігадовых Светку і Віцьку з Менска.Светка дужа самастойная дзяўчынка, захапляецца дэльтапланамі. Віцька – ейны сябрук з двара. Аднойчы ў пакоі Светкі рассоўваецца сцяна і з’яўляецца маленькі хлопчык з кацінымі вусамі. З’яўляецца ён каб адшукаць чарадзейны крышталь, які ён сам і згубіў у нашым свеце. Было гэта ажно 25 год таму. Завуць нечаканага госця Мараш, ён найважнейшы чалавек у сваёй краіне, якая завецца Нінавія. І без чарадзейнага крышталя яна ў бядзе.

Крыніца: knizhnyvoz.com