Чырвоны Крыж
«Чырвоны крыж» – гэта гісторыя пра памяць і забыццё. Малады футбольны арбітр Аляксандр, Саша, прыязджае ў Мінск, каб паспрабаваць збудаваць наноў жыццё, разламанае напалам воляй абыякавага лёсу. І спатыкае тут жанчыну, дзевяностааднагадовую Таццяну Аляксееўну, якая выжыла ў сталінскім тэроры з надзеяй рана ці позна задаць пару пытанняў Богу.
«Беларускі аўтар Філіпенка агаляе нядаўнюю гісторыю бязлітаснай расійскай дзяржавы гісторыяй малаверагоднага сяброўства паміж маладым удаўцом і кабетай, што перажыла сталінскі ГУЛАГ… Ён уносіць свежасць і дасціпнасць у знаёмую гісторыю савецкай трагедыі».
Publishers Weekly
«Самым цікавым было пачуць голас маладога пісьменніка з пакалення, якое амаль не ведала савецкіх часоў, і ўбачыць, як ён змагаецца з гэтай тэмай… Журналістыка можа даць вам шмат ведаў пра праблему, акрэслівае сацыяльнае паходжанне, прыводзіць лічбы і агучвае меркаванні, але нішто так глыбока не раскрывае чалавечую душу, як раман».
Los Angeles Review of Books
Агучка 1
Папяровая версія кнігі выйшла ў выдавецтве «Gutenberg Publisher».
працуе ў Беларусі