Дамавікамерон

Дамавікамерон

7 гадзін 7 хвілін

Aўтар: Адам Глобус
Агучыў: Зьміцер Бартосік
Выдавецтва: Kamunikat.org
Мова: беларуская

Зборнік кароткіх гісторый Адама Глобуса “Дамавікамерон” напісаны для тых, хто любіць эротыку і гумар, шануе міфалогію і гіпер-рэалізм, ухваляе сталічнасць і беларушчыну. Героі традыцыйных легенд і паданняў, якія раней жылі толькі ў вёсках, лясах і балотах, цяпер, дзякучы Глобусу, перасяліліся і ў гарады; дамавік дзейнічае-зладзейнічае побач з кадравіком, а русалка любошчыцца-кахаецца ў кватэры шматпавярховіка. Адным словам, свет створаны ў “Дамавікамероне” захапляльны, як першае каханне.

Крыніца: Камунікат