Крыніца: https://knizhnyvoz.com
Ці чулі вы пра паноў Кубліцкага ды Заблоцкага? Яны праелі, прапілі, прагулялі ўсю сваю гаспадарку, наседжвалі яйка з-пад Куры-Шчабятуры, гулялі ў газардныя гульні (гэта значыцца, рэзаліся
ў карты ў «дурня»), змагаліся з Цмокам паганым, хадзілі на вайну з каралём Гарбузом, стралялі са стрэльбы па прусаках ды мелі іншыя прыемныя забаўлянкі, праз якія заўжды траплялі ў розныя непрыемныя гісторыі.А тут падаспела новая эпапея прыгодаў знакамітых паноў з такім жа непаўторным гумарам аўтара і легендарным складам актораў у агучцы.
Крыніца: https://knizhnyvoz.com