І ўзыходзіць сонца

І ўзыходзіць сонца

7 гадзін 22 хвіліны

Aўтар: Эрнэст Хэмінгуэй
Пераклаў: Юрка Гаўрук
Агучыў: Віталь Краўчанка
Выдавецтва: Кнігаўка , audiobooks.by
Мова: беларуская

Знакаміты раман Эрнэста Хемінгуэя «І ўзыходзіць сонца (Фіеста)», які шмат хто лічыць найлепшым творам амерыканскага пісьменніка. Аўдыякніга выходзіць у перакладзе Юркі Гаўрука, які ўпершыню выйшаў па-беларуску ў далёкім 1976 годзе.

Сёння, пасля нападу Расіі на Украіну, чытанне Хемінгуэя зноў становіцца актуальным. Яго жорсткая, мужчынская проза з пацыфісцкім запалам распавядае пра пасляваеннае «загубленае пакаленне», пошукі маладых людзей сябе ў новай рэчаіснасці, дзе былі знішчаны ўсе іх ранейшыя ідэалы і мары.

Раман «І ўзыходзіць сонца» (вядомы таксама пад назвай «Фіеста»), упершыню апублікаваны ў 1926 годзе, быў напісаны Хемінгуэем за некалькі месяцаў і зрабіў яго ў адначассе знакамітым. Твор заснаваны на рэальных падзеях з жыцця аўтара — яго наведванні карыды ў Памплоне ў 1925 годзе.

Галоўныя героі рамана — маладыя людзі, якія ўдзельнічалі ў крывавых баях Першай сусветнай вайны, перанеслі цяжкія траўмы і страцілі ранейшыя жыццёвыя каштоўнасці і арыенціры. Яны ўвайшлі ў гісторыю як цынічнае і расчараванае «загубленае пакаленне».

Хемінгуэй паказвае дэзарыентацыю гэтага пакалення ў скупой прозе, пазбаўленай сентыментальнасці і квяцістых выразаў. Тут выразна праяўляецца знакаміты «тэлеграфны» стыль аўтара. Пісьменнік амаль не распрацоўвае ўнутранае жыццё галоўных герояў рамана. Утойваючы ключавыя дэталі іх псіхічнага і эмацыянальнага стану, Хемінгуэй перадае фундаментальную пустэчу жыцця эмігрантаў.

Запіс зроблены ўстановай «МоцАрт». Аўдыякніга была запісаная пры фінансавай падтрымцы беларускіх супрацоўнікаў кампаніі Google.

Папяровая і электронная версіі рамана выданы выдавецтвам «Кнігаўка».

Купіць папяровую: https://allegro.pl/oferta/i-uzychodzic-sonca-ernest-hemingway-13272964091

Купіць электронную: https://books.google.pl/books/about?id=k9euEAAAQBAJ