Клася, (не)звычайная дзяўчынка з дзявятага паверху

Крыніца: Кніжны воз

Клася, (не)звычайная дзяўчынка з дзявятага паверху

Aўтарка: Аляксандра Хамянок
Выдавецтва: Кніжны Воз
Мова: беларуская

Думаеце, у звычайным горадзе на дзявятым паверсе абсалютна звычайнага дома не бывае цудаў? Анягож! Знаёмцеся, Клася – кемлівая, няўрымслівая і поўная фантазіі дзяўчынка.

Кожны ейны дзень – гэта цэлая прыгода. Разам з Класяй даведаемся, як пасябраваць з суседзямі, куды знікаюць шкарпэткі пасля прання, пра што шэпчуцца дрэвы ў двары і чаму звычайны шпацыр можа пераўтварыцца ў падарожжа на касмічным караблі.

«Клася» – гэта зборнік цікавых і дзіўных, месцамі трошкі шчымлівых апавяданняў пра незвычайную сляпую дзяўчынку, якая бачыць рукамі і сэрцам.

Папяровая версія выйшла ў выдавецтве «Słowianka»