Лісты, выступы, гутаркі, вершы

Лісты, выступы, гутаркі, вершы

6 гадзін 8 хвілін

Aўтар: Мікола Ермаловіч
Агучыў: Валер Мазынскі
Мова: беларуская

Ермаловіч Мікола (псэўданімы: Сымон Беларус, М.Ермолов, Я.Мікалаеў, Мікола Наваселец, М.Ярмолаў; 29.04.1921, в. Малыя Навасёлкі на Койданаўшчыне (цяпер Дзяржынскі р-н Менскай вобл.)), вядомы беларускі гісторык, крытык, літаратуразнаўца; заснавальнік новай беларускай рамантычнай гістарыяграфіі; аўтар і выдавец непадцэнзурных тэкстаў 1960-1980-х. У 1938 скончыў Дзяржынскую сярэднюю школу і тады ж паступіў на філялягічны факультэт Менскага пэдінстытуту. Да пачатку вайны скончыў тры курсы. З-за дрэннага зроку быў вызвалены ад вайсковае службы, эвакуяваўся і працаваў настаўнікам расейскай мовы і літаратуры ў в. Лабаскі Мардоўскай АССР. У 1943 вярнуўся ў Беларусь, дзе працягваў настаўніцкую дзейнасьць. З 1946 аднавіў вучобу ў пэдінстытуце, з 1947 па 1948 вучыўся ў асьпірантуры. З 1948 па 1955 - выкладчык беларускай літаратуры ў Маладэчанскім настаўніцкім інстытуце. У 1955-1957 - загадчык мэтадычнага кабінэту Маладэчанскага абласнога інстытуту ўдасканаленьня настаўнікаў. У 1957 выйшаў на пэнсію з прычыны значнага пагаршэньня зроку. З гэтага часу Е. актыўна пачынае займацца навукова-дасьледчай дзейнасьцю. Галоўныя тэмы - гісторыя Беларусі 9-14 ст. і беларуская літаратура. Е. пачаў літаратурную працу ў 1948 годзе, друкаваўся ў маладэчанскай раённай газэце, альманаху «Нарач», газэтах «Звязда», «Літаратура і мастацтва», «Голас Радзімы», часопісах «Полымя», «Нёман», «Маладосць», навуковых зборніках. (працяг на slounik.org)

Крыніца: Камунікат