Локісаў

Локісаў

11 гадзін 35 хвілін

Aўтар: Артур Клінаў
Агучыў: Віктар Сямашка
Выдавецтва: Kamunikat.org
Мова: беларуская

„Герой нашага часу – хто ён? Чалавек з двайной ідэнтычнасцю? Асоба з другім, прыхаваным жыццём? Партызан? Пярэварацень? Палітык, які прамаўляе тое, што хоча чуць ад яго публіка, але ніхто дакладна не ведае, што ў яго ў галаве”. Месца дзеяння раману – кожнае беларускае мястэчка, тыповае і адметнае. Эпоха – нашая. Дзеючыя асобы – героі сучаснасці, людзі з патаемным жыццём: бізнэсоўцы, мастакі, рабацягі, чыноўнікі, кульработнікі, якіх спасярод дэкарацыяў беларускага Твінпікса раптоўна ўцягвае ў вір рэвалюцыі. Гісторыя жудасная, але ж і страшэнна смешная. Працяг запаветаў Кафкі, Баршчэўскага, Хармса, Платонава і Гогаля... Кожны чытач знойдзе ў рамане нешта блізкае: вострасюжэтны трылер, філасофскую прыпавесць, сацыяльную драму. А нехта пасмяецца да слёз з дакладнага адбітка бязлітаснай беларускай рэчаіснасці.

Мастацкі рэдактар: Палынскі Ігар
Рэдактар: Рачкоўскі Віталь - апрацоўка
Музыка: Аляксандр Ясінскі

https://bellit.store/%d0%bb%d0%be%d0%ba%d1%96%d1%81%d0%b0%d1%9e-%d0%b0%d1%80%d1%82%d1%83%d1%80-%d0%ba%d0%bb%d1%96%d0%bd%d0%b0%d1%9e/

Водгукі на LiveLib