1 гадзіна 56 хвілін
«Малы і Мядзведзік» ― адна з найулюбёнейшых кніг у Швецыі. Аўтары з неверагоднай увагай і павагай да асобы Малога расказваюць пра свет яго захапленняў, мараў, прыдумак і гульняў. З гледзішча дарослых гэта ўсё можа падавацца дробяззю. Але Мама Малога гэтак не лічыць. Ва ўсім для Малога яна найлепшы дарадца і сябра. Кніга «Малы і Мядзведзік» адрасаваная дзецям, але стане карыснай чытанкай і для дарослых.
Крыніца: Кніжны Воз