Марсіянін

Марсіянін

12 гадзін 23 хвіліны

Aўтар: Эндзі Ўір
Пераклаў: Тодар Сом
Агучыў: Лявон Шматок
Выдавецтва: audiobooks.by , Gutenberg Publisher , Асацыяцыя Беларусаў у Амерыцы
Мова: беларуская

Астранаўт Марк Ўотнi, якога пасля страшэннай буры лiчаць памерлым, застаецца адзiн на марсiянскай станцыi. I хоць умовы на ёй даволi камфортныя, ёсць адна вялiкая праблема: Марку пагражае галодная смерць. Але на шчасце, апроч абмежаваных запасаў касмiчнай ежы ў яго ёсць яшчэ дванаццаць бульбiн i трохi зямной глебы. Яго мэта — пратрымацца чатыры гады да прыбыцця наступнай мiсii.Марсiянскаму рабiнзону даводзiцца праяўляць надзвычайную фантазiю i прымяняць усе свае веды, каб выжыць i вярнуцца на Зямлю. I мы, напэўна, не вельмi папсуём асалоду нашым чытачам, калi адразу скажам, што, нягледзячы на праблемы i цяжкасці, для Марка ўсё скончыцца добра.

«Марсіянін» (The Martian) — першы апублiкаваны раман амерыканскага пiсьменнiка Эндзi Ўiра. Гэтая гiсторыя нiбы жыўцом узятая з твораў «залатога веку» навуковай фантастыкi.

Рэдактар: Зміцер Случыч

Папяровую версію можна купіць на сайце Gutenber Publisher.

Для жыхароў ЗША - у інтэрнэт-кнігарні Літарка.

Электронную версію можна купіць на Koba.