Мой шыболет. Аўтабіяграфічныя арабэскі
14 гадзін 55 хвілін
Пётра Садоўскі вынырнуў з свайго першага жыцьцёвага Ярдану датэрмінова, сямімесячны, у сенцах вясковай хаты на каталіцкія грамніцы 2 лютага 1939 году, калі маці, у дзявоцтве Фрыдрых, звалілася зь лесьвіцы, лезучы на гарышча па мерзлыя дулі. Дынамічнае нараджэньне абумовіла шэльмаўскія станцыі жыцьця будучага германіста і першага амбасадара незалежнай Беларусі ў Нямеччыне. Ужо трохгадовы ён хадзіў на палявую кухню вэрмахту па гарохавы суп і вугорскі гуляш, што, відочна, як і нямецкападобнае прозьвішча маці, заклала падваліны прыязнасьці да германскага як да звышняй наканаванасьці. Калі ў канцы чэрвеня 1944 году палявая кухня адступіла разам зь немцамі, будучы суворавец і беларускі патрыёт-адраджэнец штотыдзень разам з большымі братамі насіў у савецкі вайсковы гарадок пад Ветрынам прадаваць афіцэрскім жонкам грыбы, ягады, шчаўе, птушыныя яйкі і нямецкія салдацкія ілюстраваныя журналы з прыгожымі кавалерамі-арыйцамі. (Пра аўтара, фрагмэнт)
Mастэрынг: 2022 г. Зьміцер Валошкін.
Кнігу ў pdf можна чытаць тут docs.rferl.org/be-BY/2010/03/22/moj_shybaliet.pdfў.
Крыніца: Камунікат