Падручнік па катах, укладзены Старым Апосумам

Падручнік па катах, укладзены Старым Апосумам

43 хвіліны

Aўтар: Т. С. Эліят
Пераклаў: Макс Шчур
Агучыў: Макс Шчур
Выдавецтва: audiobooks.by
Мова: беларуская

Знакаміты англа-амерыканскі паэт і эсэіст, лаўрэат Нобелеўскай прэміі па літаратуры (1948 г.) Томас Стэрнз Эліят выказаў сваю шчырую любоў да катоў у цыкле жартоўных дзіцячых вершаў «Падручнік па катах, укладзены Старым Апосумам» (Old Possum's Book of Practical Cats), які выйшаў асобнай кнігай у 1939 годзе. З таго часу кніга шмат разоў перавыдавалася, перакладалася і нават стала асновай папулярнага брадвэйскага мюзіклу «Cats». Макс Шчур, перакладчык «Выбранай паэзіі» Т. С. Эліята (выйшла ў серыі «Паэты планеты», выдавец Зміцер Колас, 2018 г.), пастанавіў на радасць беларускім дзецям выпусціць «Падручнік па катах» у форме аўдыёкнігі, для якой упершыню выступіў у ролі чытача-выканаўцы сваіх перакладаў.

Постпрадукцыя гуку - Яўген Дзячэк.
Запіс - студыя Podcastclub, Прага.
Вокладка - Вольга Якубоўская.
Адмысловая падзяка Юрасю Караку.