Палёт над гняздом зязюлі

Палёт над гняздом зязюлі

12 гадзін 19 хвілін

Aўтар: Кен Кізі
Пераклаў: Аляксей Знаткевіч
Агучыў: Аляксей Знаткевіч
Выдавецтва: audiobooks.by , Янушкевіч , Амерыканка
Мова: беларуская

Вялікая Сястра Брыдар упэўнена кіруе сваім аддзяленнем у Арэгонскім псіхіятрычным шпіталі, трымаючы пад няспынным кантролем пацыентаў і персанал. Але ўзорны парадак Камбінату дае расколіну, калі з’яўляецца пацыент Макмэрфі – азартны гулец, жартаўнік і валацуга. Мы бачым
ягонае змаганне вачыма Правадыра Бромдэна: нібыта глуханямы індзеец-мяшанец назіраеза спробамі Макмэрфі вярнуць насельнікам
шпіталю годнасць і надзею. У сваім першым рамане (1962 г.) Кен Кізі стварыў драпежны і жывы свет, у якім няпроста пабачыць падзел паміж нармальнасцю і вар'яцтвам, свабодай і адказнасцю за тых, хто ў цябе
паверыў.

У сваім першым рамане Кен Кізі стварыў драпежны і жывы свет, у якім няпроста пабачыць падзел паміж нармальнасцю і вар'яцтвам, свабодай і адказнасцю за тых, хто ў цябе паверыў.Папяровае выданне гэтай культавай кнігі ў перастварэнні Аляксея Знаткевіча трапіла ў шорт-ліст Прэміі Карласа Шэрмана як адна з найлепшых перакладных кніг на беларускай мове за 2017 год. Другое папяровае выданне, а таксама першае электроннае кнігі запланаваныя на красавік 2025 года ў выдавецтве «Янушкевіч».

Праект здзяйсняецца ў партнёрстве з кніжная серыяй «Амерыканка» – незалежным выдавецкім праектам, які аб’ядноўвае кнігі аўтараў Паўночнай Амерыкі пра свабоду і чалавечую годнасць. Найлепшыя амерыканскія кнігі ў найлепшым перакладзе на беларускую мову пакліканыя пашырыць далягляды беларускай культуры. «Амерыканка» заснаваная ў 2017 годзе сіламі перакладчыкаў мастацкай літаратуры. Кнігі выходзілі дзякуючы супрацы з шэрагам незалежных выдавецтваў і грамадзянскай супольнасцю, якая фінансавала выданні праз краўдфандынг.

Рэдактар аўдыяверсіі: Сяргей Шупа

Дызайн вокладкі: W.M, ілюстрацыя: @chkalava

All rights reserved including the right of reproduction in whole or in part in any form.
This edition published by arrangement with Viking, an imprint of Penguin Publishing Group, a division of Penguin Random House LLC