Пра Хвядоса-стралка, здатнага дзецюка

Пра Хвядоса-стралка, здатнага дзецюка

1 гадзіна 29 хвілін

Aўтар: Леанід Філатаў
Пераклаў: Макс Шчур
Агучыў: Макс Шчур
Выдавецтва: audiobooks.by
Мова: беларуская

Казка для тэатру «Пра Хвядоса стралка» была напісаная вядомым расейскім акторам Леанідам Філатавым у другой палове 1980-х, на піку дэмакратычных перамен, і неўзабаве зрабілася культавай — не толькі дзякуючы свайму бліскучаму паэтычнаму стылю, але найперш праз сваю сатырычную скіраванасць супраць савецкай улады. Твор хутка «разабралі на цытаты», завучвалі на памяць і ставілі як у прафесійных, так аматарскіх тэатрах. Цягам сарака гадоў з моманту напісання «Хвядос», на жаль, не страціў сваёй актуальнасці і сатырычнай вастрыні ні для Расеі, ні для Беларусі.

Беларускі пераклад казкі, упершыню апублікаваны ў часопісе «Дзеяслоў» у 2016-м годзе, быў наноў адрэдагаваны перакладнікам наўмысна для аўдыёкнігі.