Птушкі пералётныя

Птушкі пералётныя

6 гадзін 12 хвілін

Aўтарка: Галіна Руднік
Агучыла: Галіна Руднік
Мова: беларуская

Успаміны вэтэрана Радыё Свабода Галіны Руднік

Больш як сорак гадоў Галіна Руднік аддала працы на Радыё Свабода. Сюды, у беларускую рэдакцыю яе рэкамэндаваў прэзыдэнт Рады БНР Мікола Абрамчык. Працавала яна і для ўкраінскай, і для рускай рэдакцый, адышоўшы на пэнсію у 1995 годзе. Рыхтуючыся да свайго васьмідзесяцігодзьдзя, Галіна Руднік авалодала кампутарам і напісала кнігу свайго жыцьця.

Назва “Птушкі пералётныя” была ўзятая з подпісу на адваротным баку здымка, на якім Галіна – тады яшчэ Ганчарэнка – і яе цётка, Барбара Вержбаловіч, спускаюцца з трапа самалёта, што прывёз іх з Амэрыкі ў нямецкі Мюнхэн, дзе пачынала працу Радыё “Вызваленьне”.

Уласна, гэта было вяртаньне з амэрыканскага выраю, у тую Нямеччыну, дзе Галіна вырастала ў лягерах уцекачоў. А ў Нямеччыну яны ўцякалі з разьбітага вайною Менску, таму што яе цёця, выпускніца кансэрваторыі, падчас вайны і акупацыі сьпявала ў тэатры па-беларуску. А ў цёці ў Менску сямігадовая Галіна апынулася таму, што сталінскія рэпрэсіі пазбавілі яе бацькоў.

Крыніца: Радыё Свабода