
Райцэнтр
5 гадзін 34 хвіліны
«У нейкім сэнсе гісторыі з «Райцэнтра» абвяшчаюць гісторыі не толькі Смаргоні, але і любога іншага беларускага райцэнтра, - гаворыцца ў адной з рэцэнзій, - Я была б самай шчаслівай чытачкай на свеце, калі б у кожнага райцэнтра была свая Таня Скарынкіна».
Зборнік эсэ пра жыхароў Смаргоні. Гэтыя тэксты – спроба ўратаваць знакі часу ад знікнення ў хаосе сучаснасці, смелае намаганне вырваць нерасказаныя гісторыі з цемры забыцця. Таня Скарынкіна ўпісвае ў космас свой малы свет, яна і назіральніца, і ўдзельніца, і нястомная калекцыянерка штодзённага цуду. Непрыкметная на першы погляд Смаргонь гаворыць унікальным Таніным голасам – і робіцца літаратурай. А значыць, кідае выклік лёсу: дробнае ў ёй робіцца важным, вялікае – смешным, смешнае – кранальным і нават трагічным; усё асуджанае на знікненне атрымлівае ў яе кнізе апошні шанец – і ажывае…
Кніга атрымала 2-е месца Прэміі Гедройця 2021
Друкаваная версія выйшла ў выдавецтве «Пфляўмбаўм»
Водгукі на bellit.store.