Шклатара

Шклатара

11 гадзін 45 хвілін

Aўтар: Артур Клінаў
Агучыў: Ісай Свістулькін
Выдавецтва: audiobooks.by
Мова: беларуская

«Шклатара» — рэальная кропка ў рэальным горадзе ў рэальны час. Месца дзеяння: Мінск, праспект Незалежнасці, 37а, былы пункт прыёму шклатары, а цяпер — нонканфармісцкая галерэя, выдавецтва і кнігарня. Час дзеяння: канец 2010 года. Героі — рэальныя людзі падполля, постмадэрнісцкага падполля ў краіне постмадэрнісцкай дыктатуры. Рэальнасць для герояў замянілася цытатамі. Цытата на дэмакратыю, цытата на дыктатуру, цытата на нянавісць, цытата на любоў. Усё, што адбываецца, — гэта толькі гульня. Але гэтая гульня няўмольна вядзе ўсіх да катастрофы. Калі яна здарыцца 19 снежня, героі не вернуцца ў рэальнасць. Гульня ператворыцца ў нешта сярэдняе паміж рэчаіснасцю і страшным сном. Яна ператворыцца ў насланнё.

Папяровая версія выдадзена выдавецтвам «Логвінаў»

Водгукі на LiveLib