Шлях дробнай сволачы

Шлях дробнай сволачы

5 гадзін 9 хвілін

Aўтарка: Ева Вежнавец
Агучыла: Святлана Цімохіна
Выдавецтва: audiobooks.by
Мова: беларуская

У зборніку апавяданняў 2008 года Ева Вежнавец вывела галерэю нетыповых жаночых вобразаў. Яе моцныя, трывалыя гераіні шукаюць саміх сябе, спрабуюць выжыць у краіне «дробнай сволачы» і гатовыя на выпрабаванні.

На думку Андрэя Дынько, у творах адлюстраваная драма цэлага пакалення трыццацігадовых беларусаў, якія былі вартыя годнага жыцця, але не змаглі яго дамагчыся. Прадстаўнікі гэтага пакалення, падкрэсліў Андрэй Дынько, нават у сённяшніх умовах, калі беларуская культура апынулася пад забаронай, ствараюць сапраўдныя якасныя мастацкія творы.

Вежнавец: Я, як мне здаецца, пішу пра жыццё й пра людзей, якія ў гэтым жыцці хочуць сябе знайсці, а замест гэтага губляюць сябе, не могуць адчуваць сябе да канца споўненымі. Я пішу сумную прозу, але ў маіх кніжках ёсць і своеасаблівы горкі беларускі гумар.