Крыніца: knizhnyvoz.com
Снежная каралева
Казка з 7 частак упершыню апублікаваная 21 снежня 1844 года. Атручаны аскепкам чароўнага люстэрка хлопчык Кай трапляе ва ўладарства да Снежнай Каралевы. Яго названая сястра Герда выпраўляецца на пошукі хлопчыка, каб распаліць кавалк лёду каханнем свайго чыстага сэрца. Гэта адна з самых вядомых свету казак Андэрсана. Калі верыць біёграфу Кэрал Роўзэн, то натхненнем для напісання казкі стала няшчаснае каханне аўтара да опернай спявачкі Энні Лінд. Аднак скандынаўскім фальклоры існуюць згадкі пра Ледзяную дзеву, каторая з'яўляецца ўвасабленнем зімы і смерці. Яна стала натхненнем не толькі для Андэрсана. Дарэчы, менавіта Снежна Каралева Андэрсана стала асновай знакамітага дыснэеўскага мультфільма «Халоднае сэрца».
Калі вы ведаеце гісторыю пра Кая, Герду і Снежную каралеву толькі з экранізацый (а іх не менш за 20), то будзеце здзіўленыя. За савецкім часам з казкі зніклі ўсе хрысціянскія матывы - псалмы, малітва «ойча наш», бабуля, якая чытае Евангелле.
Крыніца: knizhnyvoz.com