Стах

Крыніца: kamunikat.org

Стах

4 гадзіны 21 хвіліна

Aўтар: Барыс Пятровіч
Агучыў: Зьміцер Бартосік
Выдавецтва: Kamunikat.org
Мова: беларуская

Трыпціх «Стах», напісаны ў 90-я гады, чытаецца, як быццам быў напісаны зусім нядаўна. Вось толькі тэмы, што хвалявалі ў 90-я толькі невялікую частку беларускага грамадства, зараз закранулі большасць беларусаў. Адвечныя беларускія пытанні пададзеныя пісьменнікам у яркай форме калейдаскопа падзей, якія адбываюцца з галоўным героем. Успаміны вясковага дзяцінства, страта цноты, пошукі праўды ў палітычных спрэчках, з'яўленне «чорнага чалавека», які абвяшчае дату смерці. Цікава, калі б Вам абвясьцілі дакладны час сыходу, што б Вы рабілі ў апошнія дні жыцця...? Герой Барыса Пятровіча прымае свой рок мужна і... Зрэшты, ня будзем спойлерыць. Паслухайце - не пашкадуеце.

Крыніца: kamunikat.org