Эрых Марыя Рэмарк
Тры таварышы

Тры таварышы

21 гадзіна 43 хвіліны

Aўтар: Эрых Марыя Рэмарк
Пераклаў: Уладзiмiр Папковiч
Агучыў: Андрэй Каляда
Мова: беларуская

Рэмарк з вялікай лірычнай сілай паказвае жыццё далёкіх ад палітыкі людзей — былых франтавікоў, якія спазналі горыч расчаравання. Нягледзячы на падкрэслена аб’ектыўны тон апавядання, аўтар сцвярджае, што ва ўсім гэтым вінаваты той грамадскі лад, які апустошыў і пазбавіў шчасця цэлае пакаленне нямецкага народа.

Прынцыпова пакідаючы ўбаку палітыку і філасофскія абагульненні, пісьменнік тым не менш сваімі кнігамі і героямі далучаўся да найбольш вострых канфліктаў эпохі. «Тры таварышы» прымушаюць задумацца не толькі над асабістымі, але і сацыяльнымі праблемамі: уплыў вайны на людскія душы, саслоўныя бар’еры, пасляваеннае гандлярства і хцівасць, агіднасць мяшчанскай маралі, зараджэнне фашызму. Без усякай сентыментальнасці пісьменнік стварае вобразы людзей з розных сацыяльных слаёў, не падманваючы сябе і чытачоў наконт слабасцей чалавечай прыроды. Э. М. Рэмарк то з болем, то са спагадай піша пра тых, у каго не ўдалося жыццё, то ён з’едліва кплівы і бязлітасны да такіх герояў. Так што перад намі шмат у чым знарок немудрагелісты, вельмі жыццёвы і пераважна сумны расказ аб чалавечай долі на зямлі. Але ж ёсць яшчэ дружба, таварыскасць, каханне, якія і выводзяць галоўных герояў рамана да глыбінна чалавечага, да надзеi (I.Лапiн)

Крыніца: Культурны каток

Водгукі на LiveLib