Уладзімір Глазаў
Вершы

Вершы

15 хвілін

Aўтар: Уладзімір Глазаў
Агучыў: Уладзімір Глазаў
Мова: беларуская

Уладзімір Глазаў (Владимир Глазов, нар. у 1974 годзе) - паэт і эсэіст. Публікуецца ў перыядычных выданнях з пачатку дзевяностых. Некаторы час вучыўся на філфаку Брэсцкага педагагічнага ўніверсітэта. Кінуў, усвядоміўшы, што паэзія і філалогія, прынамсі для яго, несумяшчальныя. Па старой добрай савецкай традыцыі рабіў вартаўніком. З 2010 года працуе ў газеце «Брэсцкі кур'ер», вядзе пастаянную рубрыку «Фамільнае дрэва Берасцейшчыны». У 2013 годзе выйшла кніга выбраных вершаў «Время собственное». Жыве ў Брэсце.

Крыніца: Беларускі ПЭН-цэнтр