3 хвіліны
Паэтка. Віка Трэнас (Вікторыя Ляйкоўская) нарадзілася ў 1984 г. у Мінску. Скончыла філалагічны факультэт Белдзяржуніверсітэта (беларускае аддзяленне, 2007), вывучала філасофію і літаратуру ў Беларускім Калегіуме. Цяпер працуе рэдактарам аддзела паэзіі часопіса «Маладосць». Аўтар паэтычных кніг «Цуд канфіскаванага дзяцінства» (Мінск: Логвінаў, 2005), «Экзістэнцыйны пейзаж» (Мінск: Галіяфы, 2008).
Крыніца: Беларускі ПЭН-цэнтр