Віктар Сямашка
Вершы

Вершы

9 хвілін

Aўтар: Віктар Сямашка
Агучыў: Віктар Сямашка
Мова: беларуская

Паэт, музыка, журналіст. Нарадзіўся ў 1980 годзе ў Менску. Упершыню публічна агучыў уласныя вершы ў 1992 годзе ў эфіры Беларускага радыё. У 1998 - 2001 гг. уваходзіў у склад музычна-паэтычнае фармацыі «Кузнец і Сяманя». У 2001 годзе ўдзельнічаў у Рэспубліканскім сэмінары маладых літаратараў, што ладзіў Саюз беларускіх пісьменнікаў. У 2002 скончыў факультэт журналістыкі БДУ. З 2005 па 2009 гг. – аўтар і вядоўца праграмы пра беларускую музыку «Новая зямля» на Radio Unistar, з 2010 г. – аналагічнае праграмы «Кракатук» на Radyjo Racyja. Аўтар паэтычных зборнікаў «Марыя S.» (2006), «Rera» (2011), «Габітацыя» (2013). Друкаваўся ў часопісе “Дзяслоў” (№1 (50), 2011 г.). Сябра Саюзу беларускіх пісьменнікаў з 2015 года.

Крыніца: Беларускі ПЭН-цэнтр