Жывая мова

Жывая мова

4 гадзіны 21 хвіліна

Aўтар: Юрась Бушлякоў
Агучыў: Юрась Бушлякоў
Мова: беларуская

Юрась Бушлякоў (29.5.1973 - 4.6.2013) — філёляг, пэдагог, журналіст Радыё Свабода. Пасьля заканчэньня школы з залатым мэдалём у Менску вучыўся на філфаку Беларускага дзяржаўнага ўнівэрсытэту, які скончыў з чырвоным дыплёмам. У 2003 абараніў дысэртацыю на тэму “Моватворчая практыка Янкі Станкевіча (з гісторыі нармалізацыі беларускай мовы)”. Выкладаў у БДУ, у нацыянальным гуманітарным ліцэі ў Менску, у Карлавым
унівэрсытэце ў Празе. Перакладаў творы Э. По, Ч. Мілаша, Я. Сэйфэрта, З. Гэрбэрта. Журналістыкай займаўся ад 1994, працаваў у незалежных СМІ, на Радыё 101.2, Радыё Рацыя, апошнія дзесяць гадоў — на Радыё Свабода

Юрась Бушлякоў сабраў матэрыял у тэматычныя разьдзелы: артаэпія, будова фразы, будова слова, формы слова, націск, выбар слова, выразы, фраземы, прыказкі.

Крыніца: Радыё Свабода