Амок
11 гадзін 24 хвіліны
Aўтар:
Янка Маўр
Агучыў:
Леанід Дзяркач
Мова: беларуская
Дзе паслухаць бясплатна
«Амок» Янкі Маўра – першы прыгодніцкі раман беларускай літаратуры. Кніга заснаваная на рэальных падзеях і распавядае цікавую і драматычную гісторыю паўстання карэннага насельніцтва інданезійскага вострава Ява супраць галандскіх каланізатараў.
Словам «амок» называюць раптоўнае псіхічнае захворванне, якое сустракаецца толькі сярод жыхароў Малайзіі, Інданезіі і Філіпін і характарызуецца нематываванай агрэсіяй, поўнай стратай чалавечага аблічча. Назву свайго твора Янка Маўр пазычыў у аўстрыйскага пісьменніка Стэфана Цвейга, а матэрыялы збіраў па дакументах і сведчаннях як з Явы, так і з Нідэрландаў.