Аўтаспынам па галактыцы
6 гадзін 19 хвілін
Першы раман культавай серыі Дугласа Адамса «Аўтаспынам па галактыцы» выйшаў у выдавецтве «Логвінаў» у 2015 годзе. Выбітная праца перакладчыка Паўла Касцюкевіча дазваляе чытачу не проста пазнаёміцца з тэкстам па-беларуску, але і атрымаць асалоду ад шматлікіх «пасхалак»: знакавыя паняцці кнігі і гульня слоў былі наўмысна адаптаваныя пад знаёмыя кожнаму жыхару Беларусі рэаліі.
…Артуру Дэнту ніколі не шчасціла па жыцці. Асабліва яму не шчасціла па чацвяргах. Менавіта ў чацвер ён даведаўся, што мясцовыя камунальныя службы хочуць знесці ягоны дом, каб пабудаваць на яго месцы аўтамабільны праезд — а адначасова з гэтым міжгалактычныя бюракраты збіраюцца зрабіць тое ж самае з Зямлёй. Артур паспявае ўратавацца, і з гэтага пачынаюцца ягоныя прыгоды.
Аўдыяверсія рамана была запісаная пры фінансавай падтрымцы беларускіх супрацоўнікаў кампаніі Google і з’яўляецца сумесным праектам Association of Belarusians in America і audiobooks.by.