Бэйруцкія апавяданьні

Бэйруцкія апавяданьні

3 гадзіны 21 хвіліна

Aўтар: Агатангел Крымскі
Пераклаў: Уладзіслаў Гарбацкі
Агучыла: Аксана Машара
Выдавецтва: Скарына , audiobooks.by
Мова: беларуская

«Бэйруцкія апавяданьні», упершыню выдадзеныя ў 1906 годзе на ўкраінскай мове – псыхалягічны і сатырычны шэдэўр. Яны зь любоўю, гумарам і зь лёгкай крытыкай апісваюць як жыхароў старога Бэйруту, так і неадназначны ўплыў калянізатараў - туркаў, французаў, ангельсцаў ды расейцаў.

Агатангел Крымскі (1871 – 1942) – клясык украінскай літаратуры і заснавальнік украінскай арыенталістыкі. Паходзіў зь сям’і крымскага татарына зь беларускімі каранямі.

Уладзіслаў Гарбацкі – беларускі соцыялінгвіст, пісьменьнік і перакладнік “Бэйруцкіх апавяданьняў” – дасьледуе тое, як мова ўспрымае і рэагуе на сацыяльныя і палітычныя працэсы. Жывучы ў Вільні зь ейнай традыцыйнай шматкультуральнасьцю, перакладнік тонка адчувае рэаліі і калярыт шматмоўнага і шматрэлігійнага Бэйруту пачатку ХХ-га стагодзьдзя.

Аўдыякніга была запісаная пры фінансавай падтрымцы беларускіх супрацоўнікаў кампаніі Google.

Папяровую і электронныя версіі можна набыць на https://www.skarynapress.com/knihi/Ahatanhel-Krymsky