Audiobooks BY
БЕЛАРУСКІЯ АЎДЫЯКНІГІ

Навігатар па аўдыякнігах на беларускай мове і беларускіх аўтараў

Тут вы можаце хутка знайсці аўдыякнігі сучасных аўтараў, а таксама класічныя і дзіцячыя творы ў аўдыяфармаце. Сайт не змяшчае кнігі, а дае спасылкі на пляцоўкі, дзе іх можна паслухаць альбо набыць.

Сачыце за навінамі:
  • Каталог
  • Артыкулы
  • Пра нас
Скарына

Скарына

https://skarynapress.com/

У беларускага замежжа — доўгая гісторыя і багатая традыцыя. Лёндан займае асаблівае месца ў гэтай гісторыі: тут друкаваў кнігі Ян зь Літвы, прыдумаў «ŭ» Аляксандар Рыпінскі, ствараў багатую літургічную спадчыну а. Аляксандар Надсан. У Лёндане зьявілася першая англамоўная гісторыя беларускай літаратуры і першая англамоўная анталёгія беларускай паэзіі. Больш за 50 гадоў тут існуе Скарынаўская бібліятэка — унікальны цэнтар захаваньня і разьвіцьця беларушчыны на захадзе.

Выдавецтва “Скарына” было створанае групай аднадумцаў у 2022 годзе, каб працягваць і ўзбагачаць гэтую традыцыю, адлюстроўваць патэнцыял беларускага замежжа, і наладжваць сувязі паміж аўтар-к-амі і чытацтвам у Беларусі і за яе межамі. У сучасным сьвеце шляхі культуры не павінны абмяжоўвацца дзяржаўнымі межамі, таму мы выдаем кнігі, каб адукоўваць, яднаць і мацаваць нашую нацыянальную супольнасць, і папулярызоўваць беларускую культуру па ўсім свеце.

Нашымі прынцыпамі мы бачым асьветніцтва — жаданьне казаць непрамоўленае або — наўмысна ці ненаўмысна — забытае, а таксама захоўваць, распаўсюджваць і памнажаць традыцыі і дасягненьні, што ўзьніклі ў беларускім замежжы; супраціў цэнзуры і абмежаваньням свабоды творчасьці, каб быць пляцоўкай для вольнага абмену думкамі; і сучаснасьць — ствараць і выдаваць кнігі па-новаму, тут і цяпер, каб яны разьляталіся па ўсім беларускім сусьвеце і жылі доўгім жыцьцём.

Аўдыякнігі выдавецтва

Мальцы выходзяць з-пад кантролю
Мальцы выходзяць з-пад кантролю

Вячаслаў Бортнік, Артур Камароўскі і інш.

Бэйруцкія апавяданьні
Бэйруцкія апавяданьні

Агатангел Крымскі

Mercks Graz!
Mercks Graz!

Уладзіслаў Гарбацкі

Дасылайце вашыя пытанні і прапановы на пошту contact@audiobooks.by
Сачыце за апошнімі навінамі:
email icon