Беларуская рэвалюцыя. Пачатак
1 гадзіна 16 хвілін
Курс доктаркі філасофскіх навук, прафесаркі Еўрапейскага гуманітарнага ўніверсітэта, галоўнай рэдактаркі часопіса «Тоpos» Таццяны Шчытцовай «Беларуская рэвалюцыя. Пачатак».
Якія структурныя перадумовы вызначаюць ключавыя рысы і ўнікальнасць беларускай рэвалюцыі?
Курс дапаможа зразумець, што садзейнічала пратэснай мабілізацыі беларускай грамадзянскай супольнасці і як змянілася канфігурацыя палітыка-прававога поля ў краіне.
Мы разгледзім маральна-этычныя аспекты мірнага пратэсту і паспрабуем зразумець, ці можа «слабасць» стаць сімвалічнай зброяй у барацьбе супраць рэальнага фізічнага гвалту. Мы таксама пагаворым пра асаблівую ролю жанчын у беларускай рэвалюцыі, новыя формы нізавых грамадзянскіх ініцыятываў і іх крэатыўнасць. Вы даведаецеся, чаму ў беларускім пратэсным руху новую вастрыню набыла нацыянальная самасвядомасць.