Даследванне і ўрэгуляванне міжнародных канфліктаў
1 гадзіна 17 хвілін
Канфлікты напаўняюць нашае жыццё і ў пэўным сэнсе рухаюць яго наперад. Падчас перажывання ўнутраных і міжасабовых, унутрыгрупавых і міжгрупавых канфліктаў, мы вучымся фармуляваць і адстойваць уласную пазіцыю, чуць іншы бок і дамаўляцца з ім, выяўляем састарэлыя формы і нормы сацыяльнага ўзаемадзеяння і выпрацоўваем новыя.
Мы ўвесь час назіраем разгортванне міжнародных канфліктаў рознай інтэнсіўнасці — ад дыпламатычных спрэчак да самых сапраўдных войнаў. Ці з'яўляюцца гэтыя канфлікты непазбежнымі, ці можна іх прадухіліць і пазбегнуць чалавечых ахвяр?
Чаму міжнародныя канфлікты павінны вывучацца не толькі спецыялістамі ў галінах міжнародных адносін і міжнароднага права, але таксама псіхолагамі, сацыёлагамі і палітолагамі?
Пры якіх умовах міжнародны канфлікт можа быць паспяхова ўрэгуляваны шляхам перамоў, і чаму перамовы так часта аказваюцца безвыніковымі?
Пра гэта і многае іншае ў нашым новым курсе расказвае кандыдат гістарычных навук, спецыялістка ў сферы міжнародных адносін Роза Турарбекава.