Матулін дзень

Крыніца: knizhnyvoz

Матулін дзень

9 хвілін

Aўтарка: Надзея Ясмінска
Выдавецтва: Кніжны Воз
Мова: беларуская

Трайняты Янік, Яся і Ягорка ўжо зусім дарослыя, ім ужо па 5 гадоў. Напярэдадні Дня Матулі яны вырашылі самастойна падрыхтаваць свята, але што мама хацела б атрымаць на свята? Вось тут і пачалося самае цікавае.

У 2024 годзе кніга «Матулін дзень» была сярод пераможцаў чытацкага галасавання ў намінацыі «Дзіцячая і падлеткавая кніга» ў межах конкурсу рукапісаў «Шуфлядка». Папяровая версія з ілюстрацыямі Таццяны Багданавай выйшла ў 2025 годзе ў выдавецтве «Папуры». Аўдыякніга сталася магчымая дзякуючы падтрымцы конкурсу «Шуфлядка».