Пацеркі і кроплі

Крыніца: Кніжны воз

Пацеркі і кроплі

1 гадзіна 19 хвілін

Aўтарка: Надзея Ясмінска
Агучылі: Валянціна Малініна , Ісай Свістулькін
Выдавецтва: Кніжны Воз
Мова: беларуская

Гэта неверагодна цёплая, утульная гісторыя, вытканая з нітак успамінаў, роздумаў і пачуццяў пяцігадовага хлопчыка. Ён робіць адкрыцці, вядзе нататкі-ў-галаве, крыўдзіцца, хварэе, чакае лета, вучыцца чытаць, марыць, разважае пра жыццё і пра тое, што знаходзіцца па-за ім.

Гэтая кніга – для дапытлівых дзяцей і ўдумлівых дарослых. Таму што ім час ад часу трэба пагружацца ў маленства і вучыцца тым самым лепей разумець сваіх дзяцей. Бо дарослыя могуць зусім забыцца пра тое, як яны некалі бачылі вясёлку ў бензінавай лужыне, як рабілі схованку пад ложкам і як чакалі вясну пасля доўгай зімы.

Музыка – Алег Удалееў
Запіс і апрацоўка гуку – Аляксей Безбарабанаў
Рэдактарка запісу – Крысціна Дробыш
Ілюстрацыі – Стася Сакалоўская

Гэтая аўдыёкніга з'явілася на свет, дзякуючы непасрэднай падтрымцы сяброў нашага праекта. Шчыра дзякуем, Алеся Сёмуха, Ірына Курапаткіна, Вячаслаў Бортнік, Алеся Кіпель, Саша Мелянцей, Дзьмітры Лойша, Сафія Аляхновіч, Павал Васілёнак, Алег Равун, Аляксандр Гумбар, Вета Чарапанская, Наталля Рабава-Даніэлс, Алеся Сядзяка, Вольга Бабурына.

На YouTube-канале Кніжнага Воза таксама анімаваная версія ад мастачкі Насты Камінскай з арыгінальнымі малюнкамі Стасі Сакалоўскай.

Водгукі на LiveLib