Пацучок Фэлік падарожнічае

Крыніца: Кніжны воз

Пацучок Фэлік падарожнічае

Aўтарка: Алена Масла
Агучылі: Ісай Свістулькін , Валянціна Малініна
Выдавецтва: Кніжны Воз
Мова: беларуская

Аднойчы аўтарка казкі пра Фэліка, спадарыня Алена, пачула гісторыю пра пацучка, якога выявілі пад капотам сваёй машыны ейныя сваякі. Жывёлінка не толькі здолела пашкодзіць аўта, але і гаспадара машыны за палец грызануць.

Аказалася, што падобныя здарэнні нярэдкія, асабліва ўзімку. І тут падумалася спадарыні Алене пра пацучка: гэта ж трэба, толькі цёплае месцейка адшукаў, жытло зладзіў, як з’явілася нейкая пачвара і выганяе яго! Стала нават неяк крыўдна за яго.

Вокладка: Соня Талві
Запіс і апрацоўка гуку: Аляксей Безбарабанаў
Музыка створаная з дапамогай штучнага інтэлекту

Крыніца: Кніжны воз