Салавей. Аповесць, апавяданні.

Салавей. Аповесць, апавяданні.

11 гадзін 31 хвіліна

Aўтар: Змітрок Бядуля
Агучыў: Леанід Дзяркач
Мова: беларуская

Старонкі аповесці 3. Бядулі (1886—1941) «Салавей» вяртаюць нас у мінулае нашай бацькаўшчыны. Пісьменнік гістарычна праўдзіва намаляваў карціну жыцця сялянства ў тую змрочную пару — у час прыгону: звярыную жорсткасць паноў, іх пагарду да ўсяго беларускага — да імён, да мовы, да нацыянальнай культуры. Але ніякія катаванні не маглі заглушыць народныя таленты, прыгажосць душы народа. Пакуты герояў аповесці выкклікаюць боль, але яго перамагае пачуццё зачаравання іх чалавечнасцю, самаадданасцю і высакародствам. Канкрэтны жыццёвы матэрыял, асабіста перажытае і ўбачанае леглі таксама ў аснову апавяданняў «Пяць лыжак заціркі», «Малыя дрывасекі», «Велікодныя яйкі» і інш.