Слёзы Тубі

Крыніца: https://knizhnyvoz.com

Слёзы Тубі

16 хвілін

Aўтар: Янка Маўр
Агучыў: Ісай Свістулькін
Выдавецтва: Кніжны Воз
Мова: беларуская

Апавяданне «Слёзы Тубі» – гэта трагічная гісторыя пра паняволены народ выспы Цейлон.

Галоўны герой – маленькі шукальнік жэмчугу, хлопчык Тубі. Прыгадваючы гісторыю стварэння апавядання беларускі Жуль Верн, як часам называюць Янку Маўра, зазначыў: сюжэт гэтага твора яму падказала легенда. Паводле яе, жамчужыны – гэта слёзы пакутнікаў, якія ныраюць на дно мора ў пошуках жэмчугу для багатых гаспадароў. Прайшло амаль сто гадоў, але апавяданне застаецца актуальным, бо чалавечнасць і шчасце дзяцей маюць значэнне ва ўсе часы

Крыніца: https://knizhnyvoz.com