Срэбная дарога

Срэбная дарога

10 гадзін 6 хвілін

Aўтарка: Сціна Джэксан
Пераклала: Алена Казлова
Агучыў: Хведар Бай
Выдавецтва: Янушкевіч , audiobooks.by
Мова: беларуская

Сучасны шведскі дэтэктыў, дэбютны крымінальны раман Сціны Джэксан, які быў прызнаны ў скандынаўскіх краінах найлепшай кнігай у гэтым жанры ў 2018 годзе. А таксама:

2018 — Намінацыя на прэмію «Злачынства» (дэтэктыў года)
2018 — Намінацыя на ўзнагароду «Storytel»
2018 — «Залаты лом» (найлепшы крымінальны раман года)
2019 — «Шкляны ключ» (літаратурная прэмія, якая штогод прысуджаецца крымінальнаму раману аўтара з краін Паўночнай Еўропы)

Тры гады таму дачка Леле прапала без вестак у аддаленай частцы Паўночнай Швецыі. Ён правёў усё лета, едучы па Срэбранай дарозе пад паўночным сонцам у пошуках дачкі.

Тым часам сямнаццацігадовая Мэя прыязджае ў горад з надзеяй на новы пачатак. Яна такога ж узросту, як і дачка Леле - дзяўчынка на парозе паўналецця. Але для Мэі ў гэтым ізаляваным месцы ёсць небяспека.

Па меры таго, як паступова напаўзае восеньская цемра, жыцці Лелі і Мэі пераплятаюцца такімі страшнымі і трагічнымі спосабамі, якія яны ніколі не маглі сабе ўявіць.

Раман маладой пісьменніцы са Швецыі выдзяляецца віртуозным спалучэннем крымінальнага сюжэта і злабадзённай сацыяльнай тэматыкі.

Папяровае выданне выйшла ў выдавецтве «Янушкевіч» у 2024 годзе.

Аўдыякніга была запісаная пры фінансавай падтрымцы беларускіх супрацоўнікаў кампаніі Google.