Крыніца: https://kamunikat.org
У капцюрох ГПУ
7 гадзін 50 хвілін
7 год у ГУЛагу за 7 гадзін.
«У капцюрох ГПУ» — аповесць Францішка Аляхновіча, адразу па выданні ў 1934 г. перакладзеная на розныя мовы свету. Беларускі літаратар з Вільні задоўга да Салжаніцына ды Шаламава апісаў канцлагерную сістэму ў Савецкім Саюзе, якую зведаў знутры. Аляхновіч звяртаецца да чытача, як да суразмоўцы, цягам усяго падарожжа з Вільні, праз Менск і Віцебск, на Салаўкі ў Белым моры і назад дадому. У працы над аўдыяверсіяй давялося параўнаць розныя рэдакцыі тэксту з захаваннем асаблівасцяў аўтарскай мовы, удакладніць карэльскую тапаграфію, звярнуцца да кінахронікі і біяграфій згаданых у сюжэце постацяў. Галоўны персанаж «Попутчік», пад маскай якога пачаткова хаваецца аўтар, праходзячы праз пякельныя выпрабаванні, не выстаўляе сябе героем, але волю здабывае фактычна сілай уласнай думкі.
Крыніца: https://kamunikat.org