Уводзіны ў філасофію

Уводзіны ў філасофію

9 гадзін 6 хвілін

Aўтар: Уладзімір Мацкевіч
Агучылі: Уладзімір Мацкевіч , Таццяна Вадалажская
Выдавецтва: Лятучы ўніверсітэт
Мова: беларуская

Серыя размоваў з Уладзімірам Мацкевічам «Уводзіны ў філасофію» - гэта жывая гутарка пра тое, чым ёсць мысленне, як яно адбываецца, што стварае інтэлектуальнае напружанне тут і цяпер, у сучасным свеце і сучаснай Беларусі.

1 - пра захапленне, выбар мовы мыслення і ілюзію веды.

2 - пра веду, ісціну і праўду. Што такое алетэя і парэсія ў філасофскім жыцці.

3 - пра экзістанцыйны жах, што штурхае да мыслення, патас і логас філосафа, а таксама пра вартаўніка брамы, якая падзяляе свет на мінулы і будучы.

4 - пра тое, як складаюцца стасункі суб'екта і аб'екта мыслення і дзе яно месьціцца.

5 - пра ўзнікненне «плану ідэальнага», міт пра Эдыпа і старагрэцкую філасофію.

6 - пра тое, як чалавецтва вучылася гаварыць прозай і як размяркаваныя функцыі маўлення паміж хорам і пратаганістам у грэцкай трагедыі.

7 - у чым самае вялікае дасягненне старагрэцкай філасофіі і як пабудаваны план ідэальнага.

8 - пра тое з чым працавалі ў ідэальным плане Сакрат, Платон і Арыстоцель і з чым працуюць сучасныя філосафы.

9 - пра індывідуальнасць у мысленні, здабыткі і страты, змены этычнай ацэнкі індывідуальнасці ў гісторыі.

10 - пра зняццё пакроваў у пошуках чалавека, амплуа і ролі, а таксама тое, дзе збіраюцца вынікі мыслення.

11 - пра адсутнасць сумлення, дзейнасці і Бога і да чаго гэта прывяло страгрэцкую філасофію.

12 - пра з'яўленне каштоўнасцей і Бога ў ідэальным плане і радыкальны паварот у развіцці інстытута філасофіі.

13 - пра тое, як суіснавалі ў адным часе і прасторы два інстытуты філасофіі і як усё перакулілася.

14 -пра шлях ад парэсіі да герэсіі і тое, як змяняецца мысленне, калі зрабіць канстантай веду ці ісціну.

15 - пра тое, як захоўвалася і транслявалася мысленне пасля зяняпаду філасофіі, чым дапамагала мова і юрыдычная навука і ці можна лічыць філасофію галоўнай прасторай мыслення.

16 - пра тое, што ёсць сучаснае мысленне.