Знак бяды

Знак бяды

11 гадзін 30 хвілін

Aўтар: Васіль Быкаў
Агучыў: Віталь Краўчанка
Выдавецтва: audiobooks.by
Мова: беларуская

Супраць выхаду гэтай кнігі выступаў старшыня КДБ СССР Віктар Чэбрыкаў, які ўбачыў у творы «падкоп пад калектывізацыю». Але ішлі 1980-я гады, і Васіля Быкава падтрымалі генеральны сакратар ЦК КПСС Міхаіл Гарбачоў і «архітэктар» гарбачоўскай перабудовы член Палітбюро Аляксандр Якаўлеў. Менавіта апошняму належыць фраза: «Можна, вядома, не надрукаваць, але нельга не друкаваць».

Пасля выхаду «Знак бяды» назавуць выдатнай і мужнай кнігай, якая створана па законах праўды і чалавечнасці. Крытыка напіша, што ваенны празаік Быкаў за вясковым жыццём сваіх герояў, за знешнімі аксесуарамі сялянскага быту, думкамі і спадзяваннямі ціхамірнага беларуса-мужыка ўбачыў свет шэкспіраўскіх страсцей. Сюжэтныя вузлы аповесці сцягнуты да той мяжы, калі развязаць іх немагчыма — можна толькі рассячы. Ідэалагічная тэмпература чалавечых страсцей даведзена да крытычнага пункта, калі ствараецца ўражанне, што на хутары Яхімоўшчына (дзе і адбываюцца падзеі «Знака бяды») разыгрываецца драма сусветнага значэння. І ад таго, як павядуць сябе героі, Сцепаніда і Пятрок Багацькі, будзе залежаць, перамогуць ці не сілы глабальнага дабра і святла. Нарэшце, канчатковы прысуд крытыкі: на старонках «Знака бяды» Быкаў у мікракосмасе аднаго чалавека паказаў макракосмас нацыі.

Вокладка: Артур Вакараў

Водгукі на LiveLib