Знак чатырох
5 гадзін 4 хвіліны
Aўтар:
Артур Конан Дойль
Пераклала:
Ганна Янкута
Агучылі:
Ісай Свістулькін
,
Валянціна Малініна
Выдавецтва:
Кніжны Воз
Мова: беларуская
Аповесць Артура Конана Дойла «Знак чатырох» (1890) — другая гісторыя пра Шэрлака Холмса і доктара Уотсана, дзеянне якой адбываецца не толькі ў Лондане, але таксама ў Індыі і на Андаманскіх астравах. Упершыню беларускі пераклад аповесці, зроблены Ганнай Янкута, выйшаў у 2017 годзе ў кнізе «Знак чатырох» пад адной вокладкай з «Эцюдам у пунсовым» у перакладзе Кацярыны Маціеўскай (выдавецтва «Янушкевіч», Бібліятэка часопіса «ПрайдзіСвет» «PostScriptum»).
У гэтай аповесці згадваюцца наркотыкі, бо ў часы Шэрлака Холмса людзі не да канца разумелі, якую шкоду яны нясуць. Але цяпер знішчальнае ўздзеянне наркотыкаў на чалавечы арганізм чалавека — даказаны факт, і яны катэгарычна забароненыя законам.
Крыніца: https://knizhnyvoz.com
Дзе паслухаць бясплатна