Litaralna

Litaralna

https://litaralna.com/

Выдавецтва аўдыёкніг LITARALNA - каманда энтузіястаў, аб'яднаных важнай мэтай - захаваннем і папулярызацыяй беларускай моўнай спадчыны: літаратуры, перыёдыкі, значных помнікаў беларускай думкі.

Наша галоўная задача захаваць і перадаць важныя ўзоры беларускай культуры ў фармаце, зразумелым і даступным маладому пакаленню: аўдыёкніжкі і алічбаваныя тэкставыя версіі значных твораў беларускай літаратуры, старых газет і часопісаў, заканадаўчых актаў і апублікаваных прыватных лістоў. Асаблівую ўвагу мы звяртаем на сучасных беларускіх аўтараў, бо менавіта яны развіваюць нашу мову, робяць яе жывой і лёгкай.

Лідар і ідэйны натхняльнік праекта - Уладзімір Пугач, вядомы беларускі музыка, які шмат гадоў прысвяціў беларускай музыцы і культуры наогул. У межах гэтага праекту Уладзімір з камандай паспрабуе прасунуць гэтую дзейнасць на новы ўзровень.

Падтрымаць беларускамоўнае выдавецтва аўдыякніг:

Падтрымаць праэкт можна праз Patreon ці
PayPal