Мужыцкая праўда

Крыніца: litaralna.com

Мужыцкая праўда

36 хвілін

Aўтар: Кастусь Каліноўскі
Агучылі: Уладзімір Пугач , Лявон Вольскі , Аляксандр Памідораў , Руся Shuma , Глеб Сямёнаў , Дзяніс Дудзінскі , Мікіта Мелказёраў
Выдавецтва: Litaralna
Мова: беларуская

«Мужыцкая праўда» – першая беларускамоўная газета. Выдаваў яе разам з паплечнікамі Кастусь Каліноўскі. Уяўляла сабой аркуш паперы з надрукаваным лацінкай на адным ці абодвух баках тэкстам. Газета несла рэвалюцыйна-дэмакратычныя ідэі, раскрывала вочы на сапраўднае становішча ў краіне, заклікала да барацьбы за вызваленне ад самадзяржаўнага ўціску. Тэкст напісаны на родным для Каліноўскага гародзенскім дыялекце беларускай мовы. Сустракаюцца асобныя паланізмы (запазычанні з польскай мовы). Агулам выйшла 7 нумароў газеты (у прамежку ад ліпеня 1862 г. да чэрвеня 1863 г.). Распаўсюджвалася яна ў асноўным у заходніх і цэнтральных рэгіёнах Беларусі.

Крыніца: litaralna.com