Адказнасць і свабода

Адказнасць і свабода

Ответственность и свобода

6 гадзін 30 хвілін

Аўтары: Лятучы ўніверсітэт
Агучыў: Зміцер Макарчук
Выдавецтва: Лятучы ўніверсітэт
Мова: руская

У рубрыцы «класічная адукацыя» прадстаўляем калекцыю тэкстаў філосафаў, інтэлектуалаў і грамадскіх дзеячаў, якія звяртаюцца да тэмы адказнасці чалавека. Гаворка ідзе перш за ўсё пра разуменне індывідуальнай адказнасці ў гістарычных сітуацыях, пра мужнасць дзеяння і мыслення, пра межы і падставы свабоднага дзеяння.

У калекцыі прадстаўлены разважанні розных эпох: ад І.Канта, які гаворыць пра мужнасць карыстацца сваім розумам, да У. Мацкевіча, які разважае пра мужнасць мець уласнае меркаванне. У калекцыю ўключаны таксама тэксты-рэфлексіі К.Ясперса, Х. Арэнт, Э. Фрома і В. Гавела, звернутыя да асабістай адказнасці ў таталітарных грамадствах, ва ўмовах масавага тэрору.

Сёння як ніколі важна мець інтэлектуальныя інструменты аналізу ўласных дзеянняў і рашэнняў, якія вядуць да наступстваў для самога чалавека, для культуры і для ўсёй цывілізацыі.